| Два дні сустрэч і ранішняга голаду |
[Mar. 17th, 2007|11:25 pm] |
Вясна пакідае адбітак нават на такіх, як я. Апошнія некалькі дзён я правёў насычана і бурна. Учора я прачнуўся а восьмай раніцы. Справаў у мяне не было запланавана ніякіх, але я ахвяраваў сваім сном дзеля таго, каб паглядзець на людзей, якія спазняюцца на працу і на іх фоне адчуць сябе сапраўды вольным. Астаткавы гаш у маім арганізме трохі дапамог. І вось іду я па вуліцы- а там Грынюк! А я на яго гляджу і мне пуще прежнего на душы весялей! "Папрыгажэў"-падумаў я і паехаў да Карповіча есці кашу. Каша была заебісь! Потым паехалі ў РОВД пісаць заяву наконт спіжженай у Карпа мабілы. Пакуль ён пісаў заяву, я разглядаў стэнд "іх разысківает міліція" Там чувака аднаго звалі Рамшан Аўхв'ёевіч прозвішча не помню. Потым з Адамам дунулі і паехалі ў кіно. Там я сустрэў свайго былога аднакласніка і па сумяшчальніцтве пяціюроднага брата. Пасля кіно-як палтэргейст металюжнай кішкі на нашым шляху вырас Патаранскі з палтарашкай. Ён сказаў, што я патрэбны беларускай культуры, а таму каб я не піў піва з водкай, а піў лепш без водкі. Сёння я зноў сустрэў свайго далёкага брата чыста па франц фердзінанд, а таксама другога карэфана- ГЛАМУРНЫ МЕХ З БУЛЬБАЙ!!! :) А потым я прыдумаў альтэрнатыўнае метро: 1. Кафейная горка (можна каленная чашечка) 2. Скунсаўшчына 3. Сепаратыўная 4. Ушкінская ( ад слова вушка ) 5. Маланадзёжная 6. Хрюндзельская 7. Няmiroff 8. Іскупалаўская (паломнікі з усяго свету ездзяць туды іскупаць сваю віну) 9. Першаапрэльская (нехта пажартаваў на першага красавіка, зрабіўшы выхады ў іншы бок) 10. Пралетарская( ад слова "у пралёце" ) 11. Ракавы корпус 12. ПартыЗадніца 13. ЗаВодская( за водкай!!!!) 14. Магеланская Лінія номер два: 1. Уздох 2. Маслоўская( там нада мясцовым на лапу маслаць) 3. Парк ЧЭ (Гевары) 4. Акадэмія "Павук" 5. Якуба Куба 6. Плошча передрягі 7. Кастратарская (ад назвы прафесіі-кастратар) 8. Плошча Ленана 9. Інстытут благародных дзявіц. А яшчэ я ўжо тры дні запар з раніцы хачу есці. Прачынаюся з пачуццём голаду. |
|
|
| Comments: |
Вучыся гатаваць))І кідай курыць фіміям-гэта небясьпечна ня толькі для здароўя.
Прычым тут фіміям? Гатую я неблага
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/85170208/1530658) | From: lejf 2007-03-18 10:39 am (UTC)
| (Link)
|
агонь! Плошча Ф.Кастры! | |